ДЫМАНОУСКАЕ ВОЗЕРА, Даманаўскае возера, у Віцебскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1,25 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Лучоса, за 18 км на ПдУ ад Віцебска, на Пд ад в. Дыманова. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м (на ПнУ да 15 м), параслі лесам і хмызняком. Злучана ручаём з Доўгім возерам.