Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Дубок

Дубок

ДУБОК, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 3,26 км. Аб′-ём вады 1,21 млн. м3. Пл. вадазбору 1,5 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк каля в. Гваздова. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, парослыя лесам. На 3 два залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, на У мелкаводдзе пясчанае. Вада празрыстая да 4,3 м. Больш 50 % пл. возера зарастае (да глыбіні 4 м пашыраны імхі). На ПнУ з возера выцякае ручай у р. Полюшка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта