ЕЛЬНА, Ельня, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 5,42 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 4,85 км. Найбольшая шырыня 1,52 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Аб′-ём вады 8,52 млн. м3. Пл. вадазбору 14,4 км2. У бас. р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод верхавога балота Мох. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на 3 і Пн вышынёй да 1,5 м, на У і ПнУ пясчана-жвіровыя, высланы валунамі. Дно плоскае, сапрапелістае, каля заходняга берага тарфяністае, каля ўсходняга — пясчана-жвіровае. Зарастае слаба, уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.