ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не. Пл. 0,44 км2. Даўжыня 0,95 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 6,1 км2. У бас. р. Бярозаўка, за 22 км на У ад г. Талачын, каля в. Галошава. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, разараныя. Берагі на 3 і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком.