ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,34 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. Пл. вадазбору 13,3 км2. У бас. р. Свольна (правы прыток Дрысы), за 28 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, за 2,4 км на У ад в. Валясы, сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15 м, на ПнЗ да 25 м. Праз возера цячэ р. Нячэрская (левы прыток Свольны).