ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. ік Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,23 км. Аб′-ём вады 1 млн. м3. Пл. вадазбору 2,7 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, каля в. Малы Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 3—3,5 м ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м.