ГЛУШЭЦ, возера ў Гомельскім р-не. Пл. 0,48 км2. Даўжыня 4,77 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 9,7 км. На пойме р. Сож, за 20 км на Пд ад Гомеля, за 1 км на Пн ад в. Старыя Дзятлавічы. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй 5—6 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Упадае р. Случ-Мільча- выцякае ручай у р. Сож.