ГЛЫБА, Глуба, возера ў Расонскім р-не. Пл. 1,52 км2. Найбольшая глыбіня 10,7 м. Даўжыня 3,46 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб&prime-ём вады 7,44 млн. м3. Пл. вадазбору 33,2 км2. У бас. р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г.п. Расоны, каля в. Шарстова. Схілы катлавіны вышынёй 13&mdash-14 м, пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, да ўрэзу вады расце хмызняк, на Пн &mdash- лес. Нешырокая пойма (5&mdash- 10 м) парасла хмызняком, вакол заліваў пашыраецца да 250 м, забалочаная. Ва ўсходняй частцы возера востраў пл. 0,7 га. Дно пясчанае, глыбей 2&mdash-3 м ілістае. Злучана пратокай з воз. Дрысы. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 2,5&mdash-3 м.