ГЛЫБАЧКА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Шоша, за 24 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1,3 км на ПнУ ад в. Германоўшчына, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, на Пд да 7 м. Уздоўж паўночна-ўсходніх і заходніх берагоў нешырокая забалочаная пойма.