ГРАДСКАЕ ВОЗЕРА, Чорнае возера, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,38 км2. Даўжыня 0,8 км, Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. У бас. р. Вузлянка, за 18 км на Пд ад г.п. Мядзел, за 4,5 км на ПнУ ад в. Чарэмшыцы, у межах гідралагічнага заказніка Чарэмшыца. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 500 м, нізкая, забалочаная, з сеткай меліярацыйных каналаў.