ГУСТАТЫ, Густата, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 2,4 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 3,15 км. Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 7,7 км. Пл. вадазбору 24,7 км2. У бас. р. Густатка (выцякае з возера), за 22 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Рафалова. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы.