ГВАЗДОК, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Свіна, за 52 км на ПнУ ад Полацка, на ПдУ ад азёрных заказнікаў Глыбокае-Чарбамысла і Вялікае Астравіта, каля в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, пад лесам. Злучана ручаём з воз. Вялікае Белае.