ІКАЗНЬ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 2,38 км2. Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб&prime-ём вады 7,94 млн. м3. Пл. вадазбору 25,3 км2. У бас. р. Друйка, за 14 км на У ад г. Браслаў, каля в. Іказнь. Схілы катлавіны 12&mdash-15 м, у верхняй частцы разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі абразійныя, пад хмызняком- у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 1,2 га. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На ПнЗ выцякае р. Усвіца.