ІЛЬМЕНАК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб&prime-ём вады 0,61 млн. м3, Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-20 м, на Пд парослыя лесам, на 3 і Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на 3 выцякае ручай у зоз. Поцех.