ІЛАВА, возера ў Шаркоўшчынскім р-не. Пл. 1,44 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 1,49 км. Найбольшая шырыня 1,19 км, Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб&prime-ём вады 4,25 млн. м3. Пл. вадазбору 4 км2. У бас. р. Дзісна, за 32 км на У ад г.п. Шаркоўшчына, за 6 км на У ад в. Пагоры, на вярховым балоце. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,3&mdash-0,5 м, тарфяныя, да ўрэзу вады лес. Дно плоскае, тарфяністае. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй, кіслай рэакцыяй (рН 3,6&mdash-4,9) і высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю.