ІСА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Аб′-ём вады 0,22 млн. м3. Пл. вадазбору 30,5 км2. У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, за 8,5 км на ПдЗ ад г.п. Езярышча, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй 20—100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.