ІСНА, возера ў Гарадоцкім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобл. Пл. 0,14 км2, Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. У бас. р. Свіна, за 42 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 6 км на ПнЗ ад в. Майсеева. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. Праз возера цячэ р. Чарнец.