ІВЕСЬ, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 26 м. Даўжыня 2,12 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб&prime-ём вады 4,71 млн. м3. Пл. вадазбору 12,4 км2. У бас. р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Івесь. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя і зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шырынёй да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраў пл. 1 га. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае азёрны заказнік), на 3 выцякае ручай у воз. Шо. Зарастае да глыбіні 5,5 м.