Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Изубрица

Изубрица

Изубрица

ІЗУБРЫЦА, возера ў Верхнядзвінскім р-не. Пл. 1,21 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 2,23 км. Найбольшая шырыня 1,04 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб&prime-ём вады 1,8 млн. м3. Пл. вадазбору 9,6 км2. У бас. р. Свольна, за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Ізубрыца, сярод лесу. Акружана забалочанай, парослай хмызняком, поймай. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на Пн і ПнЗ 5&mdash-10 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, на Пн і ПдЗ сплавінныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю, павышаную колер-насць. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта