КАБАК, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб&prime-ём вады 1,26 млн. м3. Пл. вадазбору 12,5 км2. У бас. р. Ладасна, за 17 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Кабак. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-8 м (на У 20&mdash-25 м), на Пд невыразныя, разараныя, на Пн пад лесам і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шырынёй да 10 м, пераўвільготненая,. месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная частка ложа плоская, выслана сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. На Пд упадае пучай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна.