КАБЫЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 0,1 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Пл. вадазбору 3,06 км2. У бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Кабылінцы. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам, на Пн часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Каля паўночна-ўсходняга берага невялікі востраў.