КАРАСЁВА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км. У бас. р. Абалянка, за 23 км на У ад г. Сянно, каля в. Нярэйша. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Нерайшанка.