КАРАСЁВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,27 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,67 км. У бас. р. Ловаць, за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 0,75 км на ПдЗ ад в. Камары, сярод балота. Злучана ручаём з воз. Баброва. КАРАСЁЎКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы, на ўсходняй ускраіне в. Чорная. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Упадае ручай.