КАРАВАЙНА, возера ў Полацкім р-не, на мяжы з Глыбоцкім. Пл. 0,64 км2. Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб′-ём вады 2,78 млн. м3. Пл. вадазбору 2,6 км2. У бас. р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад Полацка, за 4 км на ПнУ ад воз. Шо. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на ПдУ 4—5 м), параслі лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, пад лесам, на Пн і 3 сплавінныя. На 3 вялікі заліў акружаны вярховым балотам, злучаецца з возерам шырокай пратокай. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно сапрапелістае. Вада дастаткова празрыстая. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,6—2 м, падводнай — да 5 м. Возера — выток р. Быстрыца.