КАСМАЧЭЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не. Пл. 0,54 км2. Даўжыня 1,3 км. Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня берагавой лініі 3,28 км. У бас. р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на ПдЗ ад г. Талачын, за 2 км на У ад в. Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, сплавінныя.