КАЗЁННАЕ ВОЗЕРА, у Дубровенскім р-не. Пл. 1,18 км2. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 9,78 км. Пл. вадазбору 151 км2. У бас. р. Вярхіта (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Дуброўна, каля в. Азёры. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ месцамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. 9 астравоў. Упадае р. Лютыня.