ХОЦІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб′-ём вады 0,53 млн. м3. Пл. вадазбору 0,7 км2. У бас. р. Ула, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы, каля в. Хоціна. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. На Пд і У забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. Упадаюць 2 канавы.