ХОТЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 4,31 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км. Аб&prime-ём вады 0,67 млн. м3. Пл. вадазбору 97 км2. У бас. р. Ула, за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Хотліна. Схілы катлавіны на Пд і ПдУ вышынёй 15&mdash-20 м (на 3 4&mdash-6 м), разараныя, на ПдУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае да глыбіні 2,2 м. Праз возера цячэ р. Свяча, якая на Пн злучае яго з воз. Маеўскае.