КЛЕШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,49 км2. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,95 км. Пл. вадазбору 4 км2. У бас. р. Дрыса, за 24 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Лісуны. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на 3 да 20 м), параслі хмызняком, на Пн і 3 — лесам.