КЛІМАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Сечна, за 20 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Клімава, сярод асушанага балота. Сцёк па канале ў р. Сечна.