Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Князь-озеро

Князь-озеро

ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА, Князь-возера Чырвонае Палессе, у Жыткавіцкім р-не. Пл. 43,79 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 12,1 км. Найбольшая шырыня 5,2 км, Даўжыня берагавой лініі 30,8 км. Аб′-ём вады 67,8 млн. м3. Пл. вадазбору 280 км2. У бас. р. Прыпяць, за 19 км на ЛнУ ад г. Жыткавічы, каля в. Ляхавічы. Ляжыць на ўзроўні 136,4 м, 3-е па плошчы возера на Беларусі. Заходнія схілы катлавіны зліваюцца з прылеглымі асушанымі балотамі, паўднёвыя вышынёй 20—25 м. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно сапрапелістае (сапрапель здабываецца на ўгнаенне), уздоўж паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх берагоў пясчанае і пясчана-ілістае. 5 астравоў агульнай пл. 0,06 км2. Ледастаў з канца лістапада да канца сакавіка — пачатку красавіка. Адзначаецца пастаянны дэфіцыт кіслароду, высокая колернасць вады, зімой здараюцца заморы рыбы. Зарастае вельмі слаба. Упадаюць некалькі каналаў, у тым ліку Восаўскі, Дубрава і Чырвонаазёрскі, р. Дзямянка- выцякаюць каналы Азёрны, Жыткавіцкі і Марахораўскі. Выкарыстоўваецца ў рыбагаспадарчых і рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады на арашэнне.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта