Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Княжно

Княжно

КНЯЖНО, Княжное возера, у Віцебскім р-не. Пл. 0,66 км2. Найбольшая глыбіня 6,6 м. Даўжыня 1,51 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Аб′-ём вады 1,66 млн. м3. Пл. вадазбору 53,2 км2. У бас. р. Шэвінка, за 20 км на ПнЗ ад Віцебска, за 1 км на ПдУ ад в. Заронава. Схілы катлавіны на Пн і У вышынёй да 15 м, на Пд і 3 5—8 м, на Пд і Пн разараныя, астатнія пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на Пн узвышаюцца да 0,6 м (на 3 да 0,3 м), у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. У цэнтры 4 астравы агульнай пл. 1 га. Дно выслана ілам і сапрапелем. Упадаюць 2 ручаі і р. Гаражанская, выцякае ручай у воз. Заронава. Зарастае да глыбіні 2,5 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта