КОЛПІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,58 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на ПнЗ ад Полацка, за 1,3 км на ПнЗ ад в. Залессе Баравухскага сельсавета. Схілы катлавіны на Пн і Пд стромкія, вышынёй да 5 м, параслі лесам, на 3 і У не выражаны, пад забалочаным лесам. На ПдУ возера злучана ручаём з возерам без назвы.