КОРНЯ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Пл. вадазбору 3,5 км2. У бас. р. Густатка, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Кіслаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пераважна пад хмызняком, на Пн разараныя. На 3 выцякае р. Корынка.