КАШО, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 4,15 км2. Найбольшая глыбіня 17,1 м. Даўжыня 6,41 км. Найбольшая шырыня 1,26 км. Даўжыня берагавой лініі 21,7 км. Аб&prime-ём вады 14,4 млн. м3. Пл. вадазбору 60,1 км2. У бас. р. Усыса (выцякае з возера пад назвай Гаражанка), за 4 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Вялікае Кашо. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м (на Пн да 10 м), разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ параслі лесам. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтральная частка дна выслана сапрапелем. 2 невялікія астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Адзначана гнездаванне рэдкай на Беларусі птушкі &mdash- вялікага крахаля.