КАЗЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,41 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Галбіца, за 24 км на ПдУ ад г. Паставы, за 2 км на ПдЗ ад в. Жарсцвянікі, сярод лесу. Вакол возера забалочаны луг. Злучана ручаём з р. Смычыца.