КРАСНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,77 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. У бас. р. Ушача, за 23 км на ПдЗ ад Полацка, за 300 м на ПдУ ад воз. Астроўна, за 2 км на ПдЗ ад в. Таўкачы, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 м на 3 (пад лесам) да 5 м на У (пад хмызняком), на Пд і Пн не выражаны.