КРАСНАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г.п. Ушачы, за 0,8 км на ПдЗ ад в. Краснае (1 км на ПнУ ад Бярозаўскага возера). Размешчана на ўсходняй ускраіне лесу. Вакол возера забалочаная пойма, парослая лесам (на 3) і хмызняком (на У). Канавай злучана з Бярозаўскім возерам.