КРАСНОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 1,37 км2. Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 1,76 км. Найбольшая шырыня 0,84 км, Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб&prime-ём вады 2,24 млн. м3. Пл. вадазбору 4,6 км2. У міжрэччы Маціцы і Бярэжы, за 14 км на Пд ад г. Міёры, каля в. Стары Пагост. Схілы катлавіны вышынёй 8&mdash-10 м, разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі пясчаныя, на 3 забалочаныя. На 3 да поймы прымыкае вярховае балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй. Зарастае па ўсёй плошчы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м.