КРЫВОЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,12 км, Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Вята, за 17 км на 3 ад г. Міёры, за 2,5 км на Пд ад в. Зачарэўе (на 3 ад воз. Абстэрна). Схілы катлавіны параслі лесам, стромкія, на У разараныя.