КРУГЛАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Росіца, за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на 3 ад в. Юльянова. Схілы катлавіны на 3 стромкія, вышынёй 17—20 м, на У болын спадзістыя, вышынёй 10—12 м. 3 паўднёвага боку шырокае забалочанае паніжэнне, якое цягнецца да воз. Доўгае. Выцякае ручай у воз. Чорнае.