КРЎГЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,27 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб′-ём вады 0,8 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Нешчарда, за 18 км на У ад г.п. Расоны, на У ад воз. Нешчарда. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На Пн злучана пратокай з воз. Доўгае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Па берагах возера жывуць бабры.