КУЗЬМІНО, возера ў Аршанскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,32 км, Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. У бас. р. Аршыца, за 24 км на Пн ад Оршы, за 2 км на ПдУ ад в. Клюкаўка. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash- 5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ р. Чорная.