ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Дрыса, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПнУ ад в. Шчаперня. Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод балота, парослага кустамі.