ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,31 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. У бас. р. Волта, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, за 5,5 км на ПдУ ад в. Сухавежа, у гідралагічным заказніку Ельня на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Белае і Вялікае.