ЛЯШЧЫНАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,19 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб′-ём вады 0,3 млн. м3. Пл. вадазбору 0,61 км2. У бас. р. Крашанка, за 22 км на Пд ад Полацка, каля в. Зыкава. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 м, параслі лесам, на ПдУ 15—18 м, разараныя. Берагі нізкія, на Пн і ПнУ сплавінныя, на У зліваюцца са схіламі, усюды параслі хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (каля 90 мг/л) і высокай колернасцю (120—130°). Зарастае каля 40 % пл. возера да глыбіні 1,5 м пераважна падводнай расліннасцю. На ПдЗ выцякае ручай у воз. Саламірскае.