ЛЕШВА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. У бас. р. Ушача, за 7 км на ПнЗ ад г.п. Ушачы, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Банькава, за 200 м на У ад воз. Матырына, сярод лесу. На 3 аддзелена ад воз. Матырына ўзгоркамі вышынёй 5 м. 3 Пд і часткова ўздоўж берага забалочаны лес.