ЛЕСАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,91 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 2,38 км. Найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб′-ём вады 1,72 млн. м3. Пл. вадазбору 120 км2. У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Лесава. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ПнУ 4— 5 м), разараныя, на ПдУ стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Катлавіна складаецца з паўночнага плёса (дно плоскае, ёсць востраў пл. 0,06 км2) і паўднёвага. Дно да глыбіні 1 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2—2,6 м (найбольш паўночная частка). Упадаюць р. Быстрыца (злучае яго з воз. Нявіда), на Пн злучана пратокай з воз. Забеліна. ЛЕСАВАЯ РЭЧКА, рака ў Столінскім р-не, левы прыток р. Маства (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Вялікія Віктаравічы, вусце за 6 км на ПдУ ад в. Хотамель. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці, рэчышча часткова каналізаванае.