ЛЁТЦЫ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,31 км2. Найбольшая глыбіня 37 м. Даўжыня 1,28 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,01 км. Аб′-ём вады 0,84 млн. м3. Пл. вадазбору 28,9 км2. У бас. р. Шэвінка, за 14 км на 3 ад Віцебска, каля в. Вялікія Лётцы. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м, параслі хмызняком, паўночна-заходні схіл у ніжняй частцы разараны. Берагі зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраны іл. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5— 20 м да глыбіні 1 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,4 м. Праз возера цячэ р. Вужніца. Уваходзіць у зону адпачынку Астроўна-Лётцы.