ЛІНКА, Ліна, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 26 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, на Пн ад в. Краснае. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пераважна разараныя, на У да 3 м, пад хмызняком.